Work Text:
Як згубіцца, зысці назаўсёды
Ад павагі, пытлівасці, жаху?
Сэрцайка ўсё паўзе чарапахай
Да сябра, з якім рэдка й жа згодны!
Як забыцца магніту вачэй?
Як зрабіць цела зноў паслухмяным?
Як заставіць душы жар схаваным
Ад людзей болей шмат, чым раней?
Зіхаціць ён няспынна на сцэне,
Ды чаго і фанатаў ён вабіць,
І таго, хто яшчэ ўсё паставіць
Не гатоў? Чортава зіхаценне…
Льецца лінія цела ракой,
Прыгажосць свеціць зоркай палярнай.
Уцякаць ад таго амаль марна,
Ды так вабіць зрабіцца сцяной…
Ды ўсё ж полымя сцену парушыць,
З глузду з’ехаць нядоўга тым чынам.
Не пашчасціла хлопцам, дзяўчынам,
Хто не ён, што істоту варушыць.
Ці шчаслівы сам? Добра спытаць,
Ды адказ атрымаеш наўрад ці.
Закахаешся ў групы іх “маці” —
Чым прызнацца, пустэльнікам стаць.
Але з’явіцца ў сне найглыбейшым,
Каб губамі, што й так не цнатлівы,
Нечакана настрой зноў гуллівы
Утварыць і спыніцца з усмешкай.
Спаліць ён, тут пытанняў няма:
Ці раней, ці пазней — лёс адзіны.
Як з яго выбрацца павуціны?
Мо й ня трэба, й спаліцца датла!
